2 літры вады
500 г свіных рэбраў, курыная ножка
гародніна
2 морквы
корань пятрушкі
цыбуля-парэй
корань салеры
1 цыбуля
2 лаўровых лісты
духмяны перац
300 г шчаўя
250 мл вяршкоў 18%
1 маленькая лыжка мукі
ПАДРЫХТОЎКА
Пакладзіце ў рондаль нарэзаныя свіныя рэбры і курыную ножку. Дадайце прыкладна 1,5 маленькай лыжкі солі і давядзіце да кіпення. Зніміце тлушч і варыце каля каля 1 гадзіны на малым агні.
Ачысціце і дадайце моркву, корань пятрушкі, цыбулю-парэй, салеру і цыбулю, а таксама лаўровы ліст і духмяны перац. Варыце паўгадзіны, пакуль гародніна не стане мяккай. Дастаньце з супа прыгатаваную цыбулю, моркву і пятрушку, натрыце на буйнай тарцы і зноў дадайце ў суп.
Шчаўе прамыйце і дробна нарэжце, дадайце ў суп. Варыце некалькі хвілін.
Змяшайце муку з 2 сталовымі лыжкамі вады, а затым з вяршкамі. Дадайце ў суп. Павольна варыце на малым агні.
Падаваць можна з адварной бульбай, хлебам і яйкам, звараным укрутую.
Суп таксама можна зварыць на агароднінным булёне з 1 сталовай лыжкай сметанковага масла.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл