Беларуская Служба

На месцы колішняга «Басовішча» прайшоў Фестываль Абуджаных беларусаў «Тутака»

17.07.2023 13:52
Ладзіліся канцэрты, майстар-класы і шматлікія сустрэчы.
Аўдыё
  • На месцы колішняга «Басовішча» прайшоў Фестываль Абуджаных беларусаў «Тутака»
На месцы колішняга Басовішча ў Гарадку прайшоў Фестываль Абуджаных беларусаў «Тутака» radyjo.net/Анна Пятроўская

Ва ўрочышчы Барык побач Гарадка 14-15 ліпеня прайшоў Фестываль Абуджаных беларусаў «Тутака».

На мерапрыемстве можна было прыняць удзел у шматлікіх майстар-класах, паглядзець спектаклі, схадзіць на дыскусіі, паўдзельнічаць у прэзентацыі ды паслухаць канцэрт беларускіх зорак.

Фестываль прыцягнуў шмат людзей, якія нягледзячы на спякотнае надвор'е, супольна бавілі час.

Фестываль Абуджаных «Тутака» гэта фестываль сучаснай беларускасці накіраваны як да беларусаў, якія зʼехалі са сваёй радзімы, так і да этнічных беларусаў у Польшчы. Гэта мерапрыемства для дарослых і для дзяцей. Фестываль прайшоў ужо трэці па ліку раз.

З удзельнікамі гутарыла Анна Пятроўская.

Фота аўтара

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы