Сёлета гэтак званая «чатырнаццатка» для пенсіянераў складзе 2200 злотых ($550) чыстымі, паведаміў віцэ-прэм’ер і старшыня партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі.
Эканаміст з Кракаўскага эканамічнага ўніверсітэту, прафесар Марыюш Анджэеўскі пазітыўна ацаніў падвышэнне дадатковай пенсіі і адзначыў, што гэта маштабнае павелічэнне даходаў польскіх пенсіянераў. Меркаваннем эканаміста, дадатковыя сродкі таксама станоўча паўплываюць на польскую эканоміку.
- Гэта 50% павелічэнне чыстымі. Гэта на 750 злотых ($187,5) больш. Гэтыя грошы прыдадуцца пенсіянерам і іх сем'ям. Восенню трэба закупіць вугаль на зіму, ёсць і іншыя неабходныя расходы. Гэтае павышэнне будзе карысна і для польскай эканомікі – скарыстаецца малы і сярэдні бізнес.
Чатырнаццатая пенсія ўстаноўленая ў Польшчы законам. Гэта азначае, што пенсіянеры атрымліваюць яе кожны год.
Палажэнні вызначаюць мінімальны памер «чатырнаццаткі», які роўны мінімальнай пенсіі – цяпер гэта прыблізна 1500 злотых ($375). Дзяржава можа павялічваць памер чатырнаццатай пенсіі, і цяпер, напярэдадні парламенцкіх выбараў, кіроўная партыя скарыстала гэтую магчымасць. Яраслаў Качыньскі на дажынках у мясцовасці Парадыж абвесціў, што «чатырнаццатка» павялічваецца і складае 2650 злотых брута ($662,5) (2200 злотых чыстымі -$550), і што будуць яе плаціць у верасні.
Польскія пенсіянеры атрымліваюць яшчэ дадатковую трынаццатую пенсію. «Чатырнаццатка» адрозніваецца тым, што ў поўным памеры яна належыць асобам, якія атрымліваюць пенсію не больш за 2900 злотых ($725). Астатнім выплату памяншаюць на суму, якая перавышае 2900.
яс
У далучаным файле эфірны Пульс польскай эканомікі