Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем традыцыйны кракаўскі суп з кменам паводле даваеннага рэцэпту (РЭЦЭПТ)

23.01.2024 09:11
Кракаўскі суп вельмі просты, арыгінальны і робіцца з недарагіх складнікаў.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем традыцыйны кракаўскі суп з кменам паводле даваеннага рэцэпту
КухняShutterstock/Digital Storm

Інгрэдыенты

1-1,5 літра хатняга булёну

некалькі сталовых лыжак насення кмену

1 сталовая лыжка мукі

1 сталовая лыжка сметанковага масла

хлебныя грэнкі

Для падрыхтоўкі супу нам спатрэбяцца кмен, булён і хлеб. Булён варым звычайным спосабам. Найлепш булён зрабіць самастойна, без выкарыстання булённых кубікаў.

У булён дадайце цэлае зерне кмену (не молатае!), накрыйце крышкай і варыце каля паўгадзіны. Падрыхтуйце засмажку з мукі і сметанковага масла. Калі суп пастаіць і набярэ смаку, працадзіце яго, каб пазбавіцца насення, і заліце засмажку.

Непасрэдна перад падачай дадайце ў суп грэнкі, якія выдатна спалучацца са смакам кмену. Смак і пах супу сапраўды непаўторны!

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец