Інгрэдыенты на шэсць порцый
Фасоля белая – 250 г (1 шклянка)
цыбуля – 100 г (1 шт.)
Морква – 120 г (2 шт.)
Бульба – 300 г (4 шт.)
Свіная грудзінка вэнджаная без косткі – 200 г
Свіная лапатка 500 г
Часнык 10 г (2 зубчыкі)
Фасолю ў місцы заліце вадой, пакіньце на ноч.
Нарэзанае мяса з фасоляю залейце вадой (прыкладна 1 л) у рондалі.
Давядзіце ўсё да кіпення на павольным агні, а затым дадайце нарэзаную бульбу.
Калі бульба будзе мяккай, дадайце астатнюю нарэзаную гародніну.
Калі ўсе інгрэдыенты стануць мяккімі, а суп трохі загусцее, ён будзе гатовы.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл