ІНГРЭДЫЕНТЫ
1 шклянкі грэчкі
2 шклянкі вады
соль
2 яйкі
150 г смятаны
150 г тварагу
2 лыжкі паніровачных сухароў
сметанковае масла для смажання
ПАДРЫХТОЎКА
Грэчку варым звычайна. Солім. Калі яна ўбярэ ў сябе ўсю вадкасць і павялічыцца ў аб'ёме (можна крыху пераварыць), здымаем з агню і даем астыць. Дадаем яйкі, смятану і тварог. Усё старанна перамешваем. І гэтак мы дайшлі да падрыхтоўкі «цеста». Цяпер засталося толькі пасмажыць аладкі. Фармуем аладкі ў руках, абвальваем у сухарах і смажым на масле да залацістага колеру. Аладкі не павінны быць занадта тонкімі, таму што яны даволі далікатныя і могуць разваліцца. Падаем са смятанай альбо з соусамі на выбар.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл