Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем пламыкі – старадаўні славянскі хлеб (РЭЦЭПТ)

09.04.2024 17:03
У  польскіх пісьмовых крыніцах рэцэпт пламыкаў згадваецца ў XV стагоддзі.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем пламыкі – прастары славянскі хлеб
Мукаshutterstock.com/Ivan Galashchuk

Для таго, каб прыгатаваць пламыкі, вам спатрэбіцца толькі тэфлонавая патэльня і простыя інгрэдыенты, а менавіта:

2 шклянкі пшанічнай мукі 

160 мл цёплай вады 

2 сталовыя лыжкі алею, напрыклад, рапсавага 

крыху солі 

Падрыхтоўка 

У місцы дакладна перамяшайце муку, соль, ваду і алей. Спачатку драўлянай лыжкай, а затым замясіце цеста рукамі. Калі цеста стане гладкім, накрыйце яго сурвэткай і пакіньце на 15-30 хвілін. 

Затым падзяліце цеста на шэсць частак, з кожнай сфармуйце шар і раскачайце на тонкую ляпёшку. Разагрэйце сухую тэфлонавую патэльню і пакладзіце на яе ляпёшку. Трымайце з аднаго боку каля хвіліны, з другога - 30 секунд, потым зноў перавярніце на другі бок і трымайце каля 30 секунд. Падаём з чым заўгодна. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец