Інгрыдыенты
фасоля белая – 500 г
цыбуля – 2 шт.
яблык – 1 шт.
соевы соус – 50 мл
алей – 30 мл
сметанковае масла – 20 г
харчовая сода – 5 г
лаўровы ліст – 5 шт.
соль – 3 г
маяран – 2 г
молаты перац – 1,5 г
цукар – 0,5 чайнай лыжкі
ПАДРЫХТОЎКА
Фасолю заліце халоднай вадой і пакіньце на ноч. Бабы адварыце ў той жа вадзе, у якой яна замочвалася, разам з содай і лаўровым лістом. Гэта зойме каля гадзіны ў выпадку больш дробнай фасолі і каля 1,5 гадзіны - буйной фасолі.
Запраўце вараную фасолю соевым соусам, разатрыце і добра перамяшайце, астудзіце. Калі сумесь вельмі сухая, то дадайце крыху вады, у якой варылася фасоля.
Цыбулю і яблык ачысціце ды дробна нарэжце. Абсмажце на патэльні на невялікім агні на разагрэтым алеі. Праз некалькі хвілін дадайце на патэльню масла і цукар ды перамяшайце. Цыбуля і яблык павінны злёгку карамелізавацца. Здыміце патэльню з агню.
Дадайце ў фасолю цыбулю і яблык, перац, маяран ды соль, а затым усё старанна перамяшайце.
Гатовы шмалец запакуйце ў слоік і дайце яму цалкам астыць, затым закрыйце крышкай і пастаўце ў халадзільнік. Шмалец прыдатны да спажывання на працягу 5-6 дзён.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
відэа: адна з версій фасолевай пасты