Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем панчкраўнт – традыцыйную сілезскую страву (РЭЦЭПТ)

23.04.2024 09:02
Панчкраўнт гатуецца з традыцыйных для Сілезіі складнікаў – квашанай капусты і бульбы.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем панчкраўнт – традыцыйную сілезскую страву
На кухніShutterstock/Pikoso.kz

бульба - 1 кг

квашаная капуста – 0,5 кг

вэнджанае сала або вэнджаны бекон - 200-250 г

цыбуля - 1-2 шт.

часнык - 2-3 зубчыкі

маяран

соль і перац 

Зварыце бульбу з зрабіце пюрэ. З капусты адцісніце лішні сок. Капусту можна дадаткова парэзаць. Бекон або вэнджанае сала дробна нарэжце, пакладзіце ў вялікі рондаль і абсмажце. Пазней дадайце парэзаную цыбулю і падрумяньце. Затым дадайце квашаную капусту і абсмажце, перыядычна памешваючы. Да капусты дадайце бульбяное пюрэ, маяран і дробна парэзаны часнык. Старанна перамяшайце, запраўце соллю і перцам. 

Пакіньце на малым агні на 10-15 хвілін, не забываючы час ад часу мяшаць. Падавайце як самастойную страву альбо з мясам. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл 

відэа: адна з версій панчкраўта

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец