10 яек
хрэн (слоік 200-250 г)
3-4 лыжкі вяршкоў
мёд па смаку
Яйка зварыце ўкрутую. Аддзяліце жаўткі ад бялкоў. Яечныя бялкі дробна нарэжце або натрыце на дробнай тарцы. Жаўткі ў місцы разатрыце і змяшайце з вяршкамі ды мёдам.
Бялкі злучыце з жаўтковай масай, дадайце хрэн і добра перамяшайце. Смак можна рэгуляваць самастойна, дадаючы больш ці менш вяршкоў і мёду.
Падаём з мясам альбо чым заўгодна.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл