Беларуская Служба

Палякі распрацавалі браслет, якія маніторыць настрой

11.07.2024 16:31
Бранзалет ствараецца з думкай аб тым, каб дапамагчы нам расшыфраваць, як наш арганізм рэагуе на мікрастрэсы. 
Аўдыё
  • Палякі распрацавалі браслет, якія маніторыць настрой
Ілюстрацыйнае фотаFoto: shutterstock / Fahroni

Каманда маладых навукоўцаў, выпускнікоў Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта, распрацоўвае бранзалет і дадатак для маніторынгу эмацыйнага стану чалавека. Бранзалет ствараецца з думкай аб тым, каб дапамагчы нам расшыфраваць, як наш арганізм рэагуе на мікрастрэсы і да якіх наступстваў яны могуць прывесці.

Мноства разнастайных абавязкаў, хуткі тэмп жыцця і патрабаванне атрымаць ад сваіх дзеянняў як мага лепшы вынік... Гэтыя з'явы суправаджаюць нас кожны дзень. Не заўжды гэта моцны стрэс – часцей за ўсё гэта невялікае напружанне, т.зв мікрастрэс, які ўзнікае як рэакцыя арганізму на невялікія выклікі. У нас часта складваецца ўражанне, што такія імгненныя збоі настрою хутка праходзяць і ніяк на нас не ўплываюць, але гэта зусім не так.

Павелічэнне колькасці мікрастрэсаў на працягу доўгага часу прыводзіць да таго, што іх інтэнсіўнасць з часам павялічваецца і можа стаць хранічным парушэннем, што негатыўна адабʼецца на нашым настроі і на здароўі. А што гэта мікрастрэс тлумачыць кандыдат медычных навук Марэк Пасабкевіч.

- Мікрастрэс – гэта як вялікі стрэс толькі малога маштабу, часам амаль незаўважны намі, аднак ён можа не толькі ўплываць на камфорт жыцця, а таксама на здароўе і працягласць жыцця чалавека. Давайце ўявім, што на камень выліваецца тона вады і ніякіх наступстваў не адбываецца. Аднак, калі кроплі вады рэгулярна падаюць на адно і тое ж месца на працягу доўгага часу, гэта можа выдзеўбці скалу. І вось таксама дзейнічаюць мікрастрэсы.

Пра мікрастрэс людзі размаўляюць вельмі рэдка, а як яго дыягнаставаць увогуле невядома. Але дапаможным можа аказацца бранзалет для маніторынгу эмацыйнага стану і прыкладанне да яго.

Прататып стварылі выпускнікі Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта. Пра падрабязнасці распавядае адзін са стваральнікаў бранзалета Пётр Стаюля.

- На самой справе, прататып прылады толькі ствараецца і ён яшчэ не гатовы да камерцыйнага выкарыстання. У канчатковым выніку гэта будзе бранзалет падобны да гадзінніка, як бранзалет для фітнеса. Ён будзе вымяраць крыху іншыя параметры, чым фітнес-бранзалеты. Мы сканцэнтраваны на імпеданс скуры, які адлюстроўвае працу вегетатыўнай сістэмы чалавека. На гэтай аснове мы можам вызначыць індывідуальныя эмоцыі і агульнае самаадчуванне. Гэта будзе прылада невялікіх памераў, як гадзіннік, яна не будзе перашкаджаць, не будзе кідацца ў вочы, і адначасова будзе выконваць свае функцыі.

Да спартыўных бранзалетаў мы ўжо прызвычаіліся. Яны сочаць, сярод іншага: за нашымі заняткамі, дазваляюць планаваць трэніроўкі, вымяраць пульс, спажытыя калорыі і папярэджваюць аб перагрузцы цела. Бранзалет  адсочвае эмацыйныя біямаркеры і перадае дадзеныя прыкладанню, а карыстальнік атрымлівае інфармацыю што ў яго выклікае стрэс, што выклікае некамфортнае адчуванне.

«Мы ў нашым жыцці атрымліваем незлічоную колькасць мікрастрэсаў», адзначае сацыёлаг Эва Уліч з Фонду Growspace.

- Я - мама чацвёра дзетак і на пытанне, ці я перажываю стрэс адказваю, што не. Аднак, калі б у мяне быў бранзалет, які замярае ўзровень майго напружання і стрэсу і іншых непрыемных спраў, якія мяне сустракаюць цягам дня, то напэўна ён шматразова паказваў бы павышаны ўзровень, бо я забылася выняць нешта з халадзільніка, не зрабіла чагосьці на працы, забылася сказаць аб чымсьці мужу – і на канец дня, калі мяне пытаюць ці я ў стрэсе і я адказваю, што не, што я спакойная, то аднак на самой справе бранзалет паказаўбы, што колькасць мікрастрэсаў на працягу дня сапраўды адбіваецца на маім настроі і паніжае да ўзроўню, які яшчэ не зʼяўляецца хваробай, але ўжо выклікае трывогу.

Якая карысць з бранзалета, тлумачыць псіхолаг Ада Якімовіч.

- Самарэфлексія – гэта ўжо шмат інфармацыі. Мы пачынаем усведамляць што ў нас выклікае стрэс, што выклікала дрэнныя думкі, або выклікала іншыя біялагічныя рэакцыі арганізму. Гэтая інфармацыя для нас вельмі карысная. Я думаю, што бранзалет шмат у чым нам дапаможа.

Арганізм чалавека паказвае, што ён у стрэсе, аднак пры ўмове, што мы ведаем паказчыкі, тлумачыць Пётр Стаюля.

- Скура высылае сігналы, такія як халодны пот, мурашкі. Мы базуем і замяраем параметры скуры, яе электраправоднасць, працу потавых залоз, якія непасрэдна звязаныя з сімпатычнай нервовай сістэмай і зусім не залежныя ад волі чалавека. Усё гэта можна замяраць.

На гэты момант прататып бранзалета настрою ўжо ёсць. Неўзабаве на рынку зʼявяцца бранзалеты, якія прыдумалі выпускнікі політэхнічнага варшаўскага ўніверсітэту. Першымі, на пачатку навучальнага году, правераць іх вучні двух ліцэяў на поўдні Польшчы.

яс/Моніка Сушэк/PR3

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка