Інгрэдыенты
1 кг бульбы
палова цыбуліны
250 г тварагу
2 яйкі, у тым ліку адно для паніроўкі
соль
перац
раслінны алей
паніровачныя сухары
Гатаванне
Бульбу ачысціць, зварыць у падсоленай вадзе, адцадзіць, астудзіць і растаўчы. Перакласці ў вялікую міску.
Ачысціць цыбулю, нарэзаць кубікамі і абсмажыць на 2 сталовых лыжках алею. Дадаць да бульбы.
Тварог расцерці і дадаць да бульбы. Убіць адно яйка, заправіць соллю і перцам па смаку, добра перамяшаць. Сфармаваць катлеты, абваляць у яйку і сухарах ды падсмажыць на сярэднім агні да залацістага колеру.
Падаваць з любімымі соусамі альбо мяснымі стравамі, напрыклад, тушанай свінінай.
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл