Беларуская Служба

Польская птушка здзівіла навукоўцаў

23.08.2024 09:01
Паводле навукоўцаў, папулярная птушка мае тыпова чалавечую эпізадычную памяць.
 (Garrulus glandarius)
Сойка (Garrulus glandarius)Christiane/pixabay.com/CC0 Public Domain

Даследчыкі з брытанскага Кембрыджскага ўніверсітэта зрабілі адкрыццё, вывучаючы папулярную таксама ў Польшчы птушку. Гаворка ідзе пра сойку (Garrulus glandarius). Справа ў тым, што згаданая птушка мае тыпова чалавечую эпізадычную памяць.

Гэта незвычайнае адкрыццё, паколькі лічылася, што эпізадычная памяць характэрная выключна чалавеку.

Эпізадычная памяць - гэта ўнікальная здольнасць мозгу ўспамінаць падзеі з поўным кантэкстам - з памяццю часу, месца і эмоцый, якія суправаджалі нас у дадзеным моманце. Менавіта такім чынам людзі ўзнаўляюць вопыт, і дагэтуль лічылася, што гэта нешта тыпова чалавечае, паколькі згаданы працэс патрабуе высокаразвітога розуму, абстрактнага мыслення і самасвядомасці.

аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка