Беларуская Служба

Польскае таварыства аматараў кактусаў у цяперашні час налічвае больш за 200 членаў (ФОТА)

20.09.2024 16:10
Некаторыя члены ў сваёй калекцыі маюць больш за тысячу кактусаў.
Аўдыё
  • Польскае таварыства аматараў кактусаў у цяперашні час налічвае больш за 200 членаў
Кактусы з выставы ў Батанічным садзе ў Варшавефота: radyjo.net

Пасля крызісу 1980-х гадоў (ваеннае становішча ў Польшчы) Польскае таварыства аматараў кактусаў у цяперашні час налічвае больш за 200 членаў, аб'яднаных у 11 аддзяленняў. Ёсць яшчэ некалькі сотняў аматараў, якія актыўныя на сайтах, прысвечаных кактусам, і іх можна сустрэць на кактусавых мерапрыемствах у Польшчы. Адным з іх была выстава кактусаў у варшаўскім Батанічным садзе.

Кіраўнік варшаўскага аддзелу Польскага таварыства аматараў кактусаў Анна Піруг расказвае, што арганізацыя паявілася ў 60-ыя гады, а цяпер налічвае каля 200 членаў:

-У дадзены момант у нас некалькі аддзелаў у большых гарадах. Таварыства яднае людзей, якія любяць кактусы. Гэта людзі, якія хочуць даведацца нешта новае пра кактусы, але і тыя, хто пра кактусы ведае ўсё. Гэта людзі, якія чэрпаюць радасць ад сустрэч на выставах. Мы ладзім супольныя экскурсіі, штомесяц ладзім лекцыі, сустрэч і размоў - сапраўды шмат.

Анна Піруг і Эва Смолік. Майстар-клас па пасадцы кактусаў Анна Піруг і Эва Смолік. Майстар-клас па пасадцы кактусаў

На выставе кактусаў у варшаўскім Батанічным садзе было заўважальна, што кожны з удзельнікаў мае свае любімыя гатункі кактусаў. Анна Піруг кажа, што сапраўды яно так, што кожны аматар мае свае прэферэнцыі:

-Некаторыя збіраюць розныя расліны, віды і гатункі. У сваю чаргу многія выбіраюць нейкі канкрэтны гатунак. Ад чаго гэта залежыць. Напэўна гэта залежыць ад нашых пераваг, але і ад умоваў, якія ў нас ёсць. Некаторыя трымаюць расліны ў кватэрах, іншыя маюць дамы і аранжарэі, таму ў кожнага розныя ўмовы. Я сама адмовілася ад некаторых раслін, паколькі ў мяне няма для іх умоваў. Паколькі свае расліны я трымаю на балконе, а зімою ў кватэры, то я мушу выбраць расліны так, каб ім было ў мяне камфортна. Калі казаць пра мяне, то я люблю расліны з сямейства таўсцянак, асабліва гатунку crassula. Гэта сукуленты. У мяне іх некалькі дзясяткаў, ад маленькіх да расліны вышынёй больш за метр. Таксама я вельмі люблю агавы. І менавіта з увагі на ўмовы ў мяне дома, сукуленты паволі выцясняюць кактусы.

Анна Піруг расказвае, што кактусы ў яе доме былі заўсёды, але яны не раслі і паміралі. Цяпер яна ведае, што не ўмела імі займацца:

-У пэўным моманце кактусы пачалі псавацца, а я зацікавілася тэмай. Частка раслін пасля зімы звычайна згніла. Замест таго, каб іх выкінуць, я пачала шукаць інфармацыю ў інтэрнэце. Знайшла старонку аматараў кактусаў, потым знайшла інфармацыю пра таварыства і прыйшла на сустрэчу, каб нечага даведацца і навучыцца.

Эва Смолік мае ў сваёй калекцыі больш за тысячу кактусаў. Дакладная лічба невядомая, паколькі палічыць кактусы нікому не ўдалося. Яе самымі любімымі гатункамі з’яўляюцца кактусы малачаі, агавы, мамілярыі.

Эва кажа, што гэта цікавы від хобі, паколькі з лістапада да сакавіка не трэба рабіць нічога:

-Цалкам нічога. На працягу паўгоду адзінае, што мы можам рабіць, гэта глядзець прыгожыя здымкі і рабіць планы на наступны сезон. З красавіка па кастрычнік – гэта час, каб перасаджваць, кантраляваць, ці не завёўся нейкі паразіт. Гэта таксама час, каб сустракацца з іншымі аматарамі кактусаў, і гэта, здаецца, самая вялікая перавага. Група аматараў кактусаў вельмі зжытая. Нашыя сустрэчы аднолькава прыемныя, як і само калекцыянаванне кактусаў.

.
На штомесячных сустрэчах прэзентуюцца цікавыя навінкі са света кактусаў. Стала адкрываюць новыя гатункі, дадае Эва Смоляк:

-Стала паяўляюцца гібрыды, новыя формы старых раслін. У пэўным сэнсе гэта зразумела з пункту гледжання гандлю. Калі б колькасць гатункаў была абмежаваная, то такі аматар як я, які захапляецца мамілярыямі, сабраў бы ўсе мамілярыі і не меў бы што збіраць. А так нехта дзесці ў Тайландыі скрыжаваў расліны і атрымаўся гатунак з суперкалючкамі, ці суперкветкамі. І мы абавязкова хочам яго мець.

Суразмоўцы кажуць, што калі прытрымлівацца некалькіх правіл, то кактусы не вымагаюць шмат працы. З кастрычніка па сакавік яны павінны стаяць у халодным месцы – 10-12 градусаў. У гэтым часе іх увогуле не трэба паліваць. Важным для росту кактусаў з’яўляецца адпаведная зямля. Гэта павінна быць 1/3 звычайнай зямлі, а рэшта - складнік тыпу жвір. Перад тым як перасадзіць кактус карані неабходна ачысціць ад папярэдняй зямлі цалкам, адкласці расліну нават на два тыдні, і толькі пасля пасадзіць у новую спецыяльна падрыхтаваную зямлю. Важна не паліваць кактус адразу. Гэта робіцца прыкладна праз два тыдні.

слухайце аўдыё

. 
. 
. .

 

. 
. 
. .
Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце