Беларуская Служба

На поўдні Польшчы гатовыя адстрэльваць ваўкоў. Эколагі кажуць пра лобі паляўнічых

08.10.2024 16:07
У канцы верасня паслы краін-членаў ЕС прагаласавалі за абмежаванне аховы ваўкоў у Еўропе.
Czy dojdzie do odstrzałów redukcyjnych wilków?
Czy dojdzie do odstrzałów redukcyjnych wilków?Shutterstock/ambquinn

Gazeta Wyborcza піша, што, калі пачалася працэдура абмежавання праграмы аховы папуляцыі ваўкоў у краінах Еўрасаюзу, першы польскі муніцыпалітэт накіраваў у Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя заяўку на адстрэл гэтых жывёл. Гэта гміна Чарны-Дунаец, якая мяжуе са Славакіяй. На думку мясцовых дэпутатаў, пагрозу можа ўяўляць зграя з каля 10 ваўкоў, якія жывуць на горнай мяжы. Дэпутаты аднагалосна вырашылі звярнуцца ў міністэрства па дазвол на адстрэл.

«Апошнімі тыднямі ў некалькіх вёсках былі выпадкі, калі ваўкі нападалі на кароў на пашах. Пра такія выпадкі паведамлялі жыхары. Яны баяцца за сваіх дзяцей», — афіцыйна паведаміў дэпутат Адам Храмец.

Гэта не першы падобны запыт з гэтага раёна. Падчас кіравання краінай урада партыі «Права і справядлівасць» стараста гораду Новы Тарг патрабаваў вынішчыць ваўкоў ва ўсёй акрузе. Меркаваннем эколагаў, звароты мясцовых уладаў – гэта ўплыў паляўнічага лобі. Хтосьці імкнецца запалохаць грамадства ваўкамі, што можа дрэнна закончыцца (для ваўкоў).

Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя не пагадзілася з аргументамі прадстаўнікоў гораду Новы Тарг. А зварот дэпутатаў з Чарны-Дунаец пакуль застаецца без адказу.

Газета нагадвае, што ў канцы верасня паслы краін-членаў ЕС прагаласавалі за абмежаванне аховы ваўкоў у Еўропе. «За» выступіла і Польшча. 

нг