Грыб-парасон, як і большасць грыбоў, лепш не мыць пад вадой і не замочваць. Лепш іх старанна пачысціць нажом, а пазней злёгку апаласнуць пад кранам пад цякучай вадой. Калі мы хочам замачыць гэтыя грыбы, то гэта трэба рабіць у малацэ. Дзякуючы гэтаму грыбы стануць больш мяккімі. Дастаткова ўсяго 15-30 хвілін замочвання ў малацэ.
Перад смажаннем не трэба дадаваць солі, таму што грыбы пусцяць сок і замест таго, каб абсмажыцца да залацістай хрумсткай скарыначкі, яны пачнуць тушыцца ва ўласным соку.
Нам спатрэбяцца яйкі, паніровачныя сухары і алей для смажання.
Вычышчаныя грыбы акунуць спачатку ў яйку, а затым абваляць у паніровачных сухарах. Можна яшчэ раз акунуць у яйку і абваляць у сухарах - тады кляр атрымаецца больш тоўстым. Затым абсмажце да румянай скарыначкі. Смажыць без паніроўкі яшчэ прасцей, а водару захаваецца больш. У дадзеным выпадку лепш гэта рабіць на сметанковым масле. Падаваць з бульбай, мясам альбо як асобную закуску з белым альбо чорным хлебам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл