Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем рыбны суп з польскага рэгіёну Кашубы (РЭЦЭПТ)

19.11.2024 08:01
Кашубскі рыбны суп – простая арыгінальная страва, якая гатуецца вельмі хутка.  
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем рыбны суп з польскага рэгіёну Кашубы
Краявід польскага рэгіёну КашубыJanusz Lipiński/Shutterstock.com

1 кг філе белай рыбы

250 мл вяршкоў 18%

1 сталовая лыжка воцату

2 сталовыя лыжкі мукі

соль

перац

2-3 лаўровых лісты

некалькі зерняў духмянага перцу

бульба 

Асобна адварыце бульбу ў падсоленай вадзе. Рыбу прамыйце, абсушыце і нарэжце на невялікія кавалкі. Пакладзіце іх у рондаль з вадой, дадайце лаўровы ліст, духмяны перац, воцат, соль і перац па смаку. Варыце да мяккасці рыбу, каля 5-10 хвілін - час залежыць ад гатунку рыбы.

Вяршкі інтэнсіўна змяшайце з мукой, каб не было камякоў, дадаўшы трошкі гарачага рыбнага булёну. Пераліце праз сіта ў рондаль з кіпячым супам, увесь час памешваючы, пакуль не закіпіць. Суп можна дадаткова загусціць, дадаўшы 1-2 вараныя перацёртыя жаўткі.

Падавайце з раней зваранай і парэзанай на кубікі бульбай, заліўшы яе ў талерцы супам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец