Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем куццю на Раство (РЭЦЭПТ)

23.12.2024 06:12
У Польшчы куцця – калядная страва, якая папулярная ва ўсходняй частцы краіны.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем куццю на Раство
Куццяshutterstock/Alexandra Harashchenko

Інгрэдыенты 

1 шклянка пшаніцы

1 шклянка маку

1/2 шклянкі цукровай пудры

3 сталовыя лыжкі лікёру «Амарэта» альбо рому

4 сталовыя лыжкі мёду

50 г разынак

50 г міндалю

1/2 шклянкі вяршкоў 

Падрыхтоўка 

Прамыйце пшаніцу і заліце на ноч кіпенем. На наступны дзень адцадзіце, заліце свежай вадой і варыце да мяккасці (3-4 гадзіны). Зноў адцадзіце.

Мак прамыйце, апарце кіпенем, зліце ваду і прапусціце ў камбайне праз дробнае сіта.

Змяшайце з пшаніцай, мёдам, цукровай пудрай і лікёрам альбо ромам.

Дадайце здробненыя сухафрукты. Змяшайце з вяршкамі і пастаўце ў халадзільнік на некалькі гадзін. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец