Больш за 1 мільярд 140 мільёнаў злотых (больш за 270 млн еўра) польскі ўрад выдзеліць на развіццё клінічных выпрабаванняў. Намеснік міністра аховы здароўя Катажына Кацпэрчык (Katarzyna Kacperczyk) паведаміла, што будзе створана 10 цэнтраў падтрымкі клінічных даследаванняў, дзякуючы якім пацыенты будуць мець лепшы доступ да сучасных метадаў лячэння.
Грошы пойдуць на падтрымку клінічных выпрабаванняў у галіне біямедыцыны і ў галіне інавацыйных лекаў, паведаміла намесніца міністра аховы здароўя Катажына Кацпэрчык.
— Мы спадзяемся, што даследаванні будуць развівацца і прынясуць больш карысці пацыентам, якія чакаюць новых лекавых сродкаў.
У цяперашні час Польшча з'яўляецца адзінаццатым рынкам у свеце, калі гаворка ідзе пра правядзенне клінічных выпрабаванняў.
Але дзякуючы новаўвядзенням "мы можам апынуцца ў першай дзясятцы", кажа старшыня Рады агенцтва медыцынскіх даследаванняў праф. Пётр Руткоўскі (Piotr Rutkowski).
— Дзякуючы Агенцтву медыцынскіх даследаванняў, мы сталі лідарам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, калі гаварыць пра правядзенне ўласных даследаванняў.
На Захадзе больш за 40% хворых на рак удзельнічаюць у клінічных выпрабаваннях, а ў Польшчы -- менш за 10 % хворых.
IAR/яс