Дранікі
5 вялікіх бульбінаў
1 яйка
1 сталовая лыжка мукі
1 цыбуля
соль
перац
Тварог
250 г белага тварагу
1 сталовая лыжка кропу
1 сталовая лыжка зялёнай цыбулі
1-2 сталовыя лыжкі смятаны
соль
перац
250 г філе селядца ў алеі
Спосаб падрыхтоўкі
Бульбу ачысціце і натрыце на буйной тарцы (гэтак званай бурачковай). Цыбулю натрыце на дробнай тарцы. Адцадзіце лішнюю вадкасць, дадайце да бульбы яйка і муку, запраўце соллю, перцам і перамяшайце. На патэльню наліце алею і разагрэйце яго. На патэльню з алеем (напрыклад, сланечнікавым) кладзіце лыжку бульбянога цеста, фармуйце невялікія аладкі. Смажце на малым агні па 3-5 хвілін з кожнага боку. Перакладзіце дранікі на папяровы ручнік, каб ён усмактаў лішкі алею.
Змяшайце тварог са смятанай. Дадайце кроп і зялёную цыбулю, запраўце соллю і перцам.
Нарэжце селядзец на кавалачкі. На кожны дранік палажыце па лыжцы тварагу з зелянінай і парэзаны селядзец, упрыгожце кропам, пасыпце чорным перцам буйнога памолу. Можна падаваць у гарачым або халодным выглядзе.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
здымак ілюстрацыйны