Беларуская Служба

Украіна атрымала першую партыю нафты з ЗША

07.07.2019 15:11
Чакаецца, што наступная партыя прыбудзе ў Адэсу ў наступным месяцы.
T.    .
Tанкер. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Inactive account – ID 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ва Украіну паступіла першая ў гісторыі краіны партыя нафты з ЗША, паведамляе „Наша Ніва”.

У Адэскі порт прыйшоў танкер Wisdom Venture, які даставіў з ЗША 75 тысяч тон нафты.

Перакачка нафты ў берагавыя рэзервуары зойме парадку 36 гадзін. Пасля гэтага сыравіну накіруюць па нафтаправодзе Адэса — Крэменчуг на тамтэйшы нафтаперапрацоўчы завод.

Украіна атрымае яшчэ некалькі партый нафты гатунку Bakken. Чакаецца, што наступная партыя прыбудзе ў Адэсу ў наступным месяцы.

аз