Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб павышэнні заробкаў для настаўнікаў

09.07.2019 13:04
З верасня сярэдні заробак настаўнікаў вырасце на 9,6%. 
 .
Анджэй Дуда. PAP/Jakub Kamiński

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў Карце настаўніка, якія ўводзяць з 1 верасня рост заробкаў для настаўнікаў і аднаразовы дадатак для настаўнікаў-стажораў (1000 злотых, прыкладна 238 еўра). У дакуменце акрэслены дадатак у памеры 300 злотых (71 еўра) за класнае кіраванне.

З верасня сярэдні заробак настаўнікаў вырасце на 9,6%. Сярэдняя зарплата настаўніка ў залежнасці ад стажу складзе ад 2782 – 3817 злотых – 662-908 еўра (рост на 244-334злотых) без адлічэння падатку.

Папраўкі таксама ўводзяць змену ацэньвання працы настаўніка і змяншэнне бюракратыі.

Падчас перамоваў з настаўніцкім асяроддзем падчас апошняга страйку вясною ўрад запрапанаваў: амаль 15% павышэння заробку ў 2019 годзе для настаўнікаў (9,6% рост у верасні плюс 5% выплачаныя ў студзені), скарачэнне стажыроўкі, дадатак за класнае кіраванне, змена сістэмы ацэньвання настаўнікаў і змяншэнне бюракратычных прац.

Урад падпісаў паразуменне з прафсаюзам «Салідарнасць». Форум прафсаюзаў і Саюз польскіх настаўнікаў не пагадзіліся на гэтыя прапановы. Яны патрабуюць 30% павышэння заробку яшчэ ў гэтым годзе.

ав