Беларуская Служба

Украіне не па дарозе з Мінскам па палітычных пытаннях, але ў гандлі так

10.04.2021 08:09
Кіеў не хоча весці перамовы ў Мінску ў справе Данбасу, але надалей вядзе з Лукашэнкам гаспадарчыя інтарэсы.
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітры Кулеба PAP/EPA/FOREIGN MINISTER PRESS SERVICE / HANDOUT

Кашмарны сон Украіны і грошы – артыкул пад такой назвай на гэтым тыдні змясціла выданне Rzeczpospolita

Украінскі віцэ-прэм’ер Аляксей Рэзнікаў сказаў, што яны будуць шукаць новую пляцоўку для перамоваў. Гэта павінна быць нейкая нейтральная краіна. Паводле яго, Беларусь знаходзіцца пад уплывам Расійскай Федэрацыі і таму да Мінску няма даверу. У Кіеве ўжо пагаварваюць, каб перанесці перамовы ў Швейцарыю, Швецыю ці Фінляндыю.
Амаль узорныя адносіны паміж Мінскам і Кіевам пачаліся псавацца пасля прэзідэнцкіх выбараў. Ва ўкраінскіх СМІ і камюніке Лукашэнку не акрэсліваюць словам прэзідэнт. Узамен ён не ашчаджае крытыкі ў бок украінскіх уладаў, гаворачы, што адтуль ідзе кантрабанда зброі. Аднак, занепакоенасць Украіны выклікае не толькі рыторыка Лукашэнкі.

-Беларускае кіраўніцтва больш не з’яўляецца нейтральным у дачыненні да расійска-украінскага канфлікту. Большая вайсковая інтэграцыя з Расіяй была ўмовай падтрымкі, якую Лукашэнка атрымаў ад Пуціна. Гэта з’яўляецца непасрэднай пагрозай для Украіны, асабліва ва ўмовах росту напружанасці на Данбасе, – гаворыць былы афіцэр вайсковай выведкі, член украінскай кантактнай групы Аляксей Арэштовыч.

Нягледзячы на халодныя палітычныя стасункі Украіна надалей застаецца адным з галоўных эканамічных партнёраў Беларусі. Вартасць гандлёвага абмену склала ў мінулым годзе больш за 4,5 млрд долараў (для параўнання з Польшчай – няцэлыя 2,5 млрд долараў). Дастаткова сказаць, што больш за 35% даступнага на ўкраінскім рынку аўтамабільнага паліва паходзіць з Беларусі.

-Ва Украіне ўмеюць лічыць, таму гандаль палівам надалей працягваецца нават з Расіяй, з якой з 2014 году вядзецца вайна, і супраць якой украінцы ўвялі санкцыі, – гаворыць кіеўскі эканаміст Аляксандр Ахрыменка. -Ёсць мноства спосабаў, якія дазваляюць абысці санкцыі, напрыклад, праз складаную сістэму фірм, зарэгістраваных у афшорах, якія з’яўляюцца пасярэднікамі ў аперацыях, – гаворыць ён.

ав