Беларуская Служба

IPSOS: Яўка перавысіла 73 працэнты

16.10.2023 16:30
Гэта рэкордная яўка ў гісторыі выбараў у Польшчы.
Выбарыulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Згодна з актуалізаванымі вынікамі апытання IPSOS з 90 працэнтаў выбарчых камісій, парламенцкія выбары выйграла кіроўная партыя «Права і справядлівасць« з вынікам 36,1 працэнта, што можа даць правым сілам 196 месцаў у Сейме.

Апазіцыйная «Грамадзянская кааліцыя» атрымала 31 працэнт галасоў і, верагодна, 158 месцаў, апазіцыйнага «Трэцяя дарога» – атрымала 14 працэнтаў галасоў, што дае 61 месца, а «Новыя Левыя сілы» – 8,6 працэнта і 30 месцаў.

Агулам апазіцыйныя партыі, якія раней заявілі пра жаданне стварыць адзіны ўрад, набралі 53,6% галасоў.

Паводле даследавання, крайне правая «Канфедэрацыя» атрымала 6,8 працэнта і 15 месцаў у Сейме. Паводле тых жа апытанняў, яўка на выбарах перавысіла 73 працэнты. Гэта рэкордная яўка ў гісторыі выбараў у Польшчы.

Нагадваем, гэта надалей вынікі апытанняў. Дзяржаўная выбарчая камісія цягам дня публікуе частковыя вынікі выбараў. Пасля падліку галасоў з 65,14 працэнта выбарчых акругаў ПіС атрымаў 37,52 працэнта галасоў, «Грамадзянская кааліцыя» – 28,59 працэнта, паведаміла Дзяржаўная выбарчая камісія.
Канчатковыя вынікі камісія абвесціць, хутчэй за ўсё, у аўторак.

IAR/аз

Яўка на выбарах была рэкордная – 72,9 працэнта

16.10.2023 07:30
Галасаванне на адным з выбарчых участкаў у Вроцлаве скончылася каля 3 гадзін ночы.