Побач з Упраўленнем па справах замежнікаў на вуліцы Табаровай у Варшаве заўсёды шматлюдна. Штодня дзясяткі людзей прыходзяць сюды, каб падаць дакументы на міжнародную абарону ў Польшчы.
Аднак падача дакументаў ператвараецца ў складанае заданне, паведамляе Euroradio. Гэта вынік таго, што за дзень Упраўленне прымае менш за 40 чалавек, а чаргу кантралюе група людзей, якія займаюць месцы і прадаюць іх за грошы жадаючым, а ўсіх іншых сілай адціскаюць ад дзвярэй. Журналісты высветлілі, што на выпадак канфліктаў у "прадаўцоў чаргі" ёсць мужчына з электрашокерам, якія рэгулярна яго дэманструе, пагражаючы тым, хто пратэстуе.
За свае паслугі па дапамозе ў легалізацыі, «прадаўцы чаргі» просяць 12300 тысяч злотых, альбо падпісанне дамовы аб перадачы ім грошай, якая будуць выплачвацца пакуль разглядаецца справа аб міжнароднай дапамозе. Гэта грашовыя выплаты ш памеры 750 злотых штомесяц.
Еўрарадыё папярэджвае людзей ад кантактаў з такімі «прадаўцамі» зазначаючы, што падача дакументаў на міжнародную ахову па законе бясплатная, а ўсе неабходныя правілы даступныя на старонцы Упраўлення па справах замежнікаў.
Крыніца: Euroradio