Беларуская Служба

Наспявае патрэба, каб фуры з грузам з усходу Еўропы адпраўляліся на Захад па чыгунцы

09.11.2024 12:01
Рэдакцыя адзначае, што, насуперак тэндэнцыям, якія прапагандуе Брусель, перавозкі тавараў чыгункай у Польшчы відавочна скарачаюцца.
ілюстрацыяpixabay.com/music4live

Дзякуючы інвестыцыям, якія суфінансуе ЕС, з'явіўся шанец спыніць змяншэнне колькасці грузаў, якія перавозяць па чыгунцы, паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna».

Рэдакцыя адзначае, што, насуперак тэндэнцыям, якія прапагандуе Брусель, перавозкі тавараў чыгункай у Польшчы відавочна скарачаюцца. За тры кварталы гэтага года чыгуначныя грузаперавозкі зменшыліся амаль на 4% у супастаўленні з мінулым годам. Змяншаецца таксама доля чыгункі ў перавозках грузаў. Цяпер гэта толькі каля 10 працэнтаў, паведамляе «DGP».

Па словах прэзідэнта Упраўлення чыгуначнага транспарту Ігнацы Гура, неабходна тэрмінова ўвесці рашэнні, якія дазволяць перавесці грузавыя перавозкі з дарог на рэйкі. Эксперты падкрэсліваюць, што дзякуючы меншай колькасці грузавікоў, на дарогах стане больш бяспечна, адзначае штодзённік. Вельмі важна забяспечыць доступ да адпаведнай інфраструктуры. А ў гэтым пытанні ў Польшчы кепска. У 2000 годзе ў PKP Cargo было амаль 2 тысячы пад'язных пуцей. Праз 20 гадоў гэтая колькасць скарацілася амаль удвая. У параўнанні з Еўропай Польшча таксама вылучаецца невялікай колькасцю перагрузачных тэрміналаў. Цяпер працуе толькі 40.

У трох ваяводствах - Свентакшыскім, Апольскім і Куяўска-Паморскім - няма ніводнага тэрмінала, - адзначае «DGP». Сярэдняя камерцыйная хуткасць грузавых цягнікоў у Польшчы складае ўсяго 25 км/г. Для параўнання, у Нідэрландах цягнікі едуць 64 км/г, у Партугаліі — 54 км/г, а ў Літве — 53 км/г.

- Каб польская чыгунка стала канкурэнтаздольнай з пункту гледжання грузавых перавозак, сярэдняя хуткасць павінна быць у два разы большай – сказаў Дарыюш Лішэўскі, старшыня грузаперавозачнай кампаніі Pol-Miedź Trans, якога цытуе «DGP».

яс