Ва Украіну паступіла першая ў гісторыі краіны партыя нафты з ЗША, паведамляе „Наша Ніва”.
У Адэскі порт прыйшоў танкер Wisdom Venture, які даставіў з ЗША 75 тысяч тон нафты.
Перакачка нафты ў берагавыя рэзервуары зойме парадку 36 гадзін. Пасля гэтага сыравіну накіруюць па нафтаправодзе „Адэса — Крэменчуг” на тамтэйшы нафтаперапрацоўчы завод.
Украіна атрымае яшчэ некалькі партый нафты гатунку Bakken. Чакаецца, што наступная партыя прыбудзе ў Адэсу ў наступным месяцы.
аз