Беларуская Служба

У Бытаме абвешчаная жалоба пасля выбуху газу ў жылым доме

07.07.2019 14:11
У выніку выбуху загінулі тры чалавекі: жанчына і ейныя дзве дачкі. Чатыры іншыя асобы былі параненыя.
          .
У Бытаме абвешчаная жалоба пасля выбуху газу ў жылым доме .PAP/Hanna Bardo

У горадзе Бытам (Bytom) на поўдні Польшчы працягваецца жалоба ў сувязі з трагічным выбухам газу ў адным з жылых дамоў. У выніку выбуху загінулі тры чалавекі: жанчына й ейныя дзве дачкі. Чатыры іншыя асобы былі параненыя, у тым ліку адна сур’ёзна.

Мэр Бытама аб’явіў двухдзённую жалобы і адмяніў усе гарадскія мерапрыемствы. На месцы трагедыі надалей працуюць службы.

Для сем’яў пацярпелых была арганізаваная псіхалагічная дапамога.

Трое параненых у выбуху, знаходзяцца ў двух бальніцах у Бытаме. Чацвёртая асоба была дастаўлена ў Цэнтр лячэння апёкаў у Семянавіцах Слёнскіх (Siemianowice Śląskie).

аз