Беларуская Служба

Сярэдні заробак беларускіх жанчын амаль на траціну меншы, чым мужчын

11.07.2019 10:00
Пры гэтым жанчын працуе больш і ў іх лепшая адукацыя.
 .
Ілюстрацыйны здымак.FirmBee/pixabay.com/CC0

Сярэдні заробак беларусак за снежань 2018 года склаў 928,4 рубля супраць 1277,7 рубля ў мужчын, гэта значыць на 27% менш. Пра гэта сведчыць дадзеныя ў аглядзе Белстата, прысвечаным Міжнароднаму дню народанасельніцтва, які адзначаецца 11 ліпеня, паведамляе партал naviny.by.

Паводле дадзеных Белстата, узровень занятасці ў працаздольным узросце ў беларускіх жанчын складае 84%, мужчын – 82%. Сярэдні заробак (за снежань 2018 г.) – 928,4 рубля супраць 1.277,7 рубля (гэта значыць на 27% менш). Доля месцаў, займаных у нацыянальных парламентах, – 35 і 65% адпаведна, ад агульнай колькасці прадпрымальнікаў – 32 і 68%, асоб, якія маюць дадатковую акрамя асноўнай працу – 60 і 40%, узровень беспрацоўя – 3,6 і 5,9%.

Пры гэтым доля асоб з вышэйшай адукацыяй сярод занятых – 38 і 27%, сярэдняй спецыяльнай – 27 і 18%.

Сёння 60% працуючых жанчын ва ўзросце 20-49 гадоў маюць непаўналетніх дзяцей. Большасць з іх (58%) маюць адно дзіця, кожная трэцяя – дваіх. Пры гэтым сярод жанчын ва ўзросце 20-49 гадоў, якія маюць дзяцей, адзначаны высокі ўзровень занятасці, які складае 91%.

ав