Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падпісаў пагадненне аб уключэнні Польшчы ў амерыканскую праграму адмены віз.
Грамадзяне краін-удзельніц праграмы могуць накіроўвацца ў ЗША ў дзелавых або турыстычных мэтах у безвізавым парадку і знаходзіцца на тэрыторыі краіны тэрмінам да 90 дзён.
У апошні час працэнт адмоваў у выдачы турыстычных і дзелавых віз у ЗША ў Польшчы знізіўся да ўзроўню ў 2,8%. Узровень, ніжэйшы за 3%, азначае выкананне патрабавання, неабходнага для ўключэння палякаў у амерыканскую праграму Visa Waiver.
аз