Беларуская Служба

Турэцкі і вугорскі лідары абмеркавалі бяспеку ў рэгіёне

08.11.2019 14:48
Прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан, што асновай яго замежнай палітыкі з’яўляецца ўтварэнне раўнавагі ў трохкутніку Бэрлін-Масква- Стамбул.
Рэджэп Таіп Эрдаган і Віктар Орбан PAP/EPA/ZSOLT SZIGETVARY

Прэзідэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган у чацвер, 7 лістапада ў Будапэшце правёў афіцыйны перамовы з прэм’ер-міністра Вугоршчыны Віктарам Орбанам. Палітыкі абмеркавалі бяспеку ў рэгіёне, эміграцыйны крызіс, барацьбу з тэрарызмам і супрацу дзвюх краінаў.

Без Турэччыны немагчыма затрымаць мігрантаў на шляху да Еўропы, пераконваў Віктар Орбан пасля сустрэчы з турэцкім прэзідэнтам:

-Без Турэччыны немагчыма затрымаць мільённыя хвалі мігрантаў, якія накіроўваюцца ў бок Вугоршчыны, у бок Еўропы. Пакуль прэзідэнт Эрдаган і Еўропа прытрымліваюцца дамоваў, і ён адкрывае брамы для мігрантаў не ў бок Еўропы, а ў бок Сірыі – мы знаходзімся ў бяспецы.

Прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан, што асновай яго замежнай палітыкі з’яўляецца ўтварэнне раўнавагі ў трохкутніку Бэрлін-Масква- Стамбул.

IAR/эж