Беларуская Служба

Даследчыкі стварылі новую геалагічную карту Месяца

30.04.2020 16:58
Гэта не першая карта Месяца, але першая, якая настолькі ўсебакова паказвае геалогію спадарожніка Зямлі.
Аўдыё
  • Навукова-тэхнічная праграма
Карта Месяцаhttps://astropedia.astrogeology.usgs.gov/download/Moon/Geology/thumbs/Unified_Geologic_Map_of_The_Moon_200dpi.jpg

Навукоўцы распрацавалі комплексную карту паверхні Месяца, карысную, сярод іншых, для будучых даследаванняў Месяца і пры выбары месцаў для даследчых місій.

Карта агульнадаступная, паведамляюць амерыканскія даследчыкі з Амерыканскай геалагічнай службы (USGS) Астрагеалагічнага навуковага цэнтра ў Арызоне.

Гэта не першая карта Месяца, але першая, якая настолькі ўсебакова паказвае геалогію Срэбнага глобуса. Уся паверхня спадарожніка Зямлі была падрабязна класіфікаваная. Карта называецца «Адзіная геалагічная карта Месяца» («Unified Geologic Map of the Moon»). Яна даступная ў лічбавым выглядзе праз Інтэрнэт. Яе маштаб складае 1:5 000 000.

Спасылкa, па якой вы можаце паглядзець мапу Месяца:

https://astrogeology.usgs.gov/search/map/Moon/Geology/Unified_Geologic_Map_of_the_Moon_GIS

Для распрацоўкі карты былі выкарыстаны дадзеныя шасці старых карт касмічнай праграмы Апалон і інфармацыя, сабраная найноўшымі спадарожнікавымі місіямі. Вучоныя таксама распрацавалі апісанне стратыграфіі, то бок горных пластоў на Месяцы.

У якасці інфармацыі аб вышыні экватарыяльных раёнаў Срэбнай планеты выкарыстоўваліся дадзеныя японскай місіі SELENE (Сэлін). У сваю чаргу тапаграфія паўночнага і паўднёвага полюсаў заснавана на вымярэннях інструмента «Месяцовы арбітэр», які працуе на амерыканскім зондзе Lunar Reconnaissance Orbiter (LRO).

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка