Беларуская Служба

Царква ў Смольніку – адна з апошніх бойкаўскіх цэркваў у Польшчы (ФОТА)

09.10.2020 17:11
21 чэрвеня 2013 года царква ў Смольніку на Сане была ўнесена ў спіс ЮНЕСКА.
Аўдыё
  • Царква ў Смольніку – адна з апошніх бойкаўскіх цэркваў у Польшчы.
    .
Царква ў Смольніку на Сане.Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю пазнаёміцца з жамчужынай драўлянай рэлігійнай архітэктуры паўднёва-ўсходняй Польшчы. Гаворка ідзе пра былую грэка-каталіцкую царкву святога Міхала Арханёла, а цяпер рыма-каталіцкі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Смольніку(Smolniku) на Сане(San). Царква ў Смольніку – гэта адзіны захаваны на сённяшні дзень храм бойкаўскага тыпу ў горах Бяшчады і адзін з трох у Польшчы.

Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Царква ў Смольніку прыгожа размешчаная на ўзгорку, які выразна ўзвышаецца над наваколлем, дзякуючы чаму выдатна бачны з дарогі, якая вядзе з курортнага бяшчадскага гарадка Устшыкі Гурне (Ustrzyki Górne) у гарадок  Лютавіска (Lutowiska).
Ад галоўнай трасы да царквы вядзе бетонная дарога.

Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Храм стаіць самотна сярод старых дрэў. Побач знаходзяцца могілкі з некалькімі захаванымі надмагіллямі. У мінулым храм знаходзіўся ў цэнтры вёскі Смольнік, якая разам з вёскай Праціснэ (Procisne) стварала адзін населены пункт.

Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Існуе, як мінімум, некалькі тэорый, звязаных з паходжаннем назвы вёскі. Паводле часткі даследчыкаў, яна паходзіць ад слова смала, паколькі ў мінулым тут знаходзілася паселішча смалакураў, якое абараняла межы гэтых зямель.
Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паводле іншых, назва паходзіць ад цёмнага колеру вады мясцовай горнай ракі, афарбаванай разлівамі нафты.

Сучасная вёска Смольнік знаходзіцца на поўнач ад месца свайго гістарычнага размяшчэння, пры дарозе ў Лютавіска.

Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Згадка пра першую царкву ў Смольніку паходзіць з канца XVІІ стагоддзя. Можна здагадвацца, што яна была пабудаваная неўзабаве пасля заснавання вёскі, то бок паміж 1530 і 1580 гадамі. Паводле даступных дакументаў, другая драўляная царква ў Смольніку была пабудаваная ў 1602 годзе. Невядома, што стала прычынай разбурэння першага храма, але можна меркаваць, што гэта магла быць паводка альбо пажар. З пачатку свайго існавання ажно да 1697 года царква ў Смольніку была праваслаўным храмам. Толькі ў 1697 годзе ўвесь мясцовы праваслаўны прыход быў уключаны ў структуры ўніяцкай царквы. З гэтага часу царква ў Смольніку дзейнічала, як грэка-каталіцкі храм.

Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
У 1672 годзе царкву спалілі татары. Чарговы храм, якім мы можам палюбавацца да гэтай пары, быў пабудаваны ў новым месцы, то бок на ўзгорку, які павінен быў забяспечыць святыню ад паводкі. Драўляны аб’ект быў узведзены ў архаічным, то бок бойкаўскім архітэктурным стылі. Раней цэрквы гэтага тыпу знаходзіліся таксама ў іншых вёсках і гарадках паўднёва-ўсходняй Польшчы. Аднак усе яны былі разабраны альбо знішчаны. Такім чынам аб'ект у Смольніку - адзіны, які захаваўся ў горах Бяшчады і адзін з трох у Польшчы.
Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Будаўніцтва новай царквы было афіцыйна завершанае ў жніўні 1791 года, а годам пазней храм быў кансекраваны.

Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Царква ў бойкаўскім архітэктурным стылі ўяўляе сабой зрубавую, трохчасткавую (жаночая галерэя, неф і прэзбітэрыум) канструкцыю, пастаўленую на каменным падмурку.

Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дах таксама падзелены на тры квадратныя часткі, упрыгожаныя маленькімі цыбулінамі. Цэнтральная частка - неф - большая за жаночую галерэю і прэзбітэрыум. Усе яны квадратныя.

У 1921 годзе царква ў Смольніку прайшла грунтоўны рамонт і была пакрытая бляхай.

Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 1944 годзе пасля праходжання ваеннага фронту, вёска была ўключана ў склад Савецкага Саюза. Тут узнік калгас, жыхары пачалі аднаўляць свае дамы. У 1951 годзе Смольнік вярнуўся ў Польшчу, але ўжо без ягоных карэнных жыхароў, якія былі пераселеных у асноўным у Мікалаеўскую вобласць Украіны. Вясковыя збудаванні былі знесены ў 1950-1960-х гадах мінулага стагоддзя. Можна сказаць, што царква выратавалася цудам.

Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасля дэпартацыі мясцовых жыхароў царква не выкарыстоўвалася ў рэлігійных мэтах, што спрыяла спусташэнню аб’екта. Была знесеная драўляная званіца.

Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 1969 годзе будынак дачакаўся рамонту. Дах царквы быў пакрыты гонтай. З 1970-х гадоў храмам стала цікавіцца рыма-каталіцкая парафія ў Лютавісках, якая канчаткова пераняла будынак у 1973 годзе. Годам пазней царкву кансекравалі і перайменавалі на рымска-каталіцкі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Унутры захавалася паліхромія з XVIII стагоддзя і ікона Унебаўзяцця Панны Марыі 1748 года. У сваю чаргу ў Музеі ўкраінскага мастацтва ў Львове знаходзяцца дзве смольніцкія іконы з XVІ стагоддзя: Успенне Панны Марыі 1547 года і Маці Божая Адзігітрыя, з 1547 года. Іконы са Смольніка знаходзяцца таксама ў музеі ў Ланьцуце(Łańcut) на поўдні Польшчы.

Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Некалькі гадоў таму каштоўнасць і ўнікальны характар царквы ў Смольніку высока ацаніла ААН. 21 чэрвеня 2013 года царква ў Смольніку на Сане была ўнесена ў спіс ЮНЕСКА. Храм быў таксама ўключаны ў турыстычны праект „Шлях драўлянай архітэктуры”. Яго мэта - выратаваць ад забыцця помнікі старадаўняй вясковай архітэктуры, а таксама культуры і народнага мастацтва.

Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Царква ў Смольніку на Сане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу