Беларуская Служба

«У нас чалавек стаў рабом бандыцкай дзяржавы» – расійскі кінарэжысёр пра рэжым Пуціна

07.05.2021 14:58
Паводле незалежнага рэжысёра Пуцін вярнуў краіну ў сталінскую палітыку.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір ПуцінFORUM/Alexei Druzhinin

У сённяшнім выданні Gazeta Wyborcza можам прачытаць інтэрв’ю з расійскім кінарэжысёрам Віталем Манскім, у якім той расказвае пра развіццё таталітарнай сістэмы ў Расіі і пагрозы для незалежнай кінематаграфіі. Фестываль, які Манскі арганізуе штогод – «Артдокфест», быў сёлета сарваны паліцыяй, нягледзячы на афіцыйны дазвол Міністэрства культуры. Гэта адбылося пасля атрымання скаргі на кінатэатр, у якім павінен адбыцца фестываль, што ён нібыта не выконвае нормы пандэмічнай бяспекі.

Паводле слоў Манскага тое, што цяпер адбываецца ў Расеі, гэта паўтарэнне сталінскай палітыкі, якая складаецца з запалохвання і падаўлення ўсякага супраціву. Для ўлады небяспечна ўсё: і фестывалі дакументальных фільмаў, і студэнцкая газета, і ўжо тым больш Навальны. Ён для Крамля горш чым ІДІЛ. У працэсе эвалюцыі аўтарытарызму ў Расіі Манскі выдзеліў тры моманты: змена гімну на гімн СССР, захоп Крыму і леташняя змена канстытуцыі, якая дазваляе Пуціну кіраваць краінай да смерці. Пасля таго моманту расійкія ўлады ўзяліся за павольнае вынішчэнне незалежных арганізацый і мерапрыемстваў, бо кожны зародак думкі іншай, чым афіцыйная дзяржаўная, пагражае выбухам гневу грамадства. І ў гэтым, паводле рэжысёра, Пуцін бярэ прыклад з Лукашэнкі.

На аснове свайго досведу з незалежным кіно ён бачыць, як развіваюцца тэндэнцыі ў дзяржаўным кантролі. Сёння немагчыма атрымаць фінансаванне ад дзяржаўных фондаў на фільм, які не паказвае афіцыйнай палітычнай лініі дзяржавы. Незалежнасць у Расіі пераходзіць у андэграўнд і гэта сумная карціна таго, да чаго вядзе ўсё мацнейшы аўтарытарызм, чытаем у інтэрв’ю.Віталія Манскага у выданні Gazeta Wyborcza.

аев

Расія рыхтуе афіцыйны спіс "варожых краін"

24.04.2021 13:36
Крэмль вырашыў таксама абмежаваць працаўладкаванне расіян у замежных дыпламатычных місіях.

Бунт Навальнага

24.04.2021 21:05
Расійскія ўлады, закрыўшчы лідара апазіцыі ў калоніі, імкнуцца яго прынізіць і прымусіць здацца.

Пуцін дапамагае Лукашэнку лавіць апазіцыянераў

28.04.2021 16:31
Расійскія службы не ўпершыню затрымліваюць і перадаюць беларускіх апазіцыянераў функцыянерам КДБ.

Саміт Байдэна-Пуціна адбудзецца ў чэрвені

06.05.2021 13:01
ЗША і Расія спрабуюць абмеркаваць „агульныя інтарэсы”, нягледзячы на  адрозненні, напрыклад, у стаўленні да Аляксандра Лукашэнкі.