Беларуская Служба

«Ракіроўка» па-кіргізску не ўдалася

12.08.2019 15:45
На мінулым тыдні ў Кыргызстане разгарэлася сапраўдная палітычная вайна.
Аўдыё
  • У краіне разгарэлася сапраўдная палітычная вайна паміж былм і цяперашнім прэзідэнтамі.
       -
Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў размаўляе з расейскім прэм'ер-міністрам Дзмітрыем МядзведзевымEPA/EKATERINA SHTUKINA/ GOVERNMENTAL PRESS SERVICE /SPUTNIK Dostawca: PAP/EPA.

Дзейсны прэзідэнт Сааранбай Жээнбекаў спрабаваў арыштаваць свайго папярэдніка Алмазбека Атамбаева. У выніку барацьбы двух палітыкаў загінулі людзі, а краіна апынулася на парозе новага грамадзянскага канфлікту.

8 жніўня спецназ Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бяспекі Кыргызстану затрымаў было прэзідэнта краіны пасля другой спробы ўзяць штурмам ягоную рэзідэнцыю.

Першая няўдалая спроба мела месца 7 жніўня. Тады прыхільнікі былога прэзідэнта змаглі адбіць штурм ды нават узялі спецназаўцаў у закладнікі. Падчас сутычак загінуў адзін баец спецназу, а сто чалавек пацярпелі.

Прычынай арышту афіцыйна стала няяўка былога прэзідэнта на допыт у пракуратуру, якая хацела дапытаць яго ў справе карупцыі ды злоўжывання ўладаў у кіргізскіх вярхах. Неафіцыйна мясцовыя СМІ гавораць пра суперніцтва паміж былым і дзейсным прэзідэнтамі.

Так Атамбаеў кіраваў Кыргызстану да лістапада 2017 года, і ня мог балатавацца на новы тэрмін. Сваім прыёмнікам ён назваў Жээнбекава, які перамог на выбарах. Аднак цяпер менавіта ён дамагаецца арышту свайго былога ментара.

Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю ў дадзенай краіне палітолага Паўла Ўсава.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі