Наадварот, яны актыўна працягваюць савецкую традыцыю, ахвотна ангажуюцца ў рэпрэсіі супраць грамадства сваіх краін. Чаму так сталася, размова з экспертам.
У студзені 2010 расейскае кіраўніцтва заявіла, што сышоў час грамадскай міліцыі, а настаў час прафесійнай паліцыі. Сёння прафесійная расейская паліцыя стасуе катаванні супраць грамадзянаў, колькасць судовых справаў штогод па такіх выпадках ідзе ў тысячы. Вінаватыя застаюцца без пакаранняў. Ладзяцца фальшывыя справы супраць грамадзянаў у звязку з выбарамі (маскоўская справа), з пратэставай актыўнасцю моладзі (справа «Новага велечия»). У затрыманых сілавікоў знаходзяць мільярды наяўных грошаў. У разбойных дзеяннях бярэ ўдзел нават элітны спецназ.
Падобныя працэсы маюць месца ў іншых постсавецкіх краінах. Нядаўна беларускі кіраўнік раскрытыкаваў сілавыя структуры. Маўляў разбэсціліся зусім. Лукашэнка абвінаваціў міліцыю ў карупцыі, фабрыкаванні спраў, катаваннях. Загадаў навесці парадак.
Да парадку далёка. Чаму так сталася, што ў постсавецкіх дзяржавах сілавыя структуры не сталі сапраўднымі органамі аховы правапарадку? Пра гэта мы размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.
Слухайце размову ў АЎДЫЁ
Размаўляў Юры Ліхтаровіч