Беларуская Служба

З 2020 году падаражэюць новыя аўтамабілі

30.07.2019 15:36
Гэты рост цэн звязаны з правіламі Еўрапейскага Саюза.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMikbiz/ shutterstock

Аўтамабільныя канцэрны рыхтуюцца да павышэння коштаў новых аўто. Некаторыя ўжо заявілі, што гэта адбудзецца з 1 студзеня. Усе, хто хочуць купіць крыху танней, павінны спяшацца.

Гэты рост цэн звязаны з правіламі Еўрапейскага Саюза, тлумачыць эксперт Адам Гжэшак (Adam Grzeszak).

- Гэтыя правілы ўводзяць новыя нормы выкідаў CO2 для аўтамабіляў, яны радыкальна паніжаныя ў параўнанні з цяперашнімі. Зараз аўто можа выкідваць 120 г CO2 на кіламетр, а будзе 95 г. У выпадку, калі канцэрн не зможа даказаць Еўрапейскай камісіі, што яго аўтамабілі выконваюць гэтыя нормы, будзе плаціць даволі вялікі штраф – 95 еўра за кожны грам перавышэння з кожнага аўтамабіля. Лёгка палічыць, што атрымліваюцца мільярды. З усяго аўтамабільнага рынку атрымаецца каля 30 мільярдаў еўра. Гэтыя грошы прыйдзецца дзесьці ўзяць. Канцэрны не ў стане настолькі паніжаць выкіды і не ў стане вырабляць вызначаную колькасць электракараў. І будуць павышаць кошт аўтамабіляў, каб вытворчасць была рэнтабельнай.

Новыя аўтамабілі падаражэюць з 2020 году.

яс

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі