Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны прыбліжаюцца да 700 тыс. чалавек забітымі

03.11.2024 11:29
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі салдатфота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 400 чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 699 тыс. чалавек забітымі. 

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 9 тыс. 182 танкі, больш за 18 тыс. 523 бронемашыны, больш за 20 тыс. 80 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 244 РСЗА, 2 тыс. 629 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 369 самалётаў і 329 верталётаў.

вс