Беларуская Служба

Украінскім сілам пагражае атачэнне ў раёне Курахава

06.11.2024 09:01
Расіяне наступаюць там адразу з некалькіх напрамкаў.
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

Украінскія сілы знаходзяцца пад пагрозай акружэння на адным з участкаў фронту ў Данбасе. Расіяне наступаюць там з некалькіх кірункаў.

Па меркаванні экспертаў, у раёне горада Курахаў украінскіх абаронцаў спрабуюць зацягнуць у кацёл.
Па атрыманых з фронту дадзеных, расіяне амаль кожны дзень перамяшчаюць свае пазіцыі на ўсход і на поўнач ад Курахава. Апошнім часам яны ўзмацнілі атакі з поўдня.

Як адзначыў украінскі ваенны эксперт Сяргей Журэц, Курахоўскі кірунак застаецца адным з самых складаных, бо тут праціўнік сканцэнтраваў найбольшую колькасць сіл і сродкаў на квадратны кіламетр.

На думку аналітыкаў, каб не трапіць у акружэнне, украінскія сілы могуць адысці з вялікай тэрыторыі. Затым агрэсар нападзе на сам горад Курахаў. Яго захоп можа адкрыць шлях да яшчэ аднаго важнага ўкраінскага апорнага пункта на Данбасе — горада Пакроўска.

ПР/юл