Беларуская Служба

«NYT»: значная колькасць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў загінула ў першых баях з украінскімі сіламі

06.11.2024 12:00
Паводле звестак газеты, сутыкненні адбыліся ў Курскай вобласці Расіі, якая часткова акупаваная ўкраінскім войскам.
Ілюстрацыйны здымакEPA/ANATOLY MALTSEV Dostawca: PAP/EPA.

Значная колькасць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў загінула падчас першых баёў у вайне супраць Украіны разам з расійскімі войскамі, паведамляе NYT.

Гэтую інфармацыю распаўсюдзіла газета «NYT» са спасылкай на высокапастаўленых украінскіх і амерыканскіх чыноўнікаў, якія пажадалі застацца неназванымі.

Па словах украінскага чыноўніка, сутыкненне было «абмежаваным» і, верагодна, мела на мэце выявіць слабыя месцы ва ўкраінскіх лініях, а карэйцы ўваходзілі ў склад 810-й асобнай гвардзейскай брыгады марской пяхоты. Ён не ўдакладніў, калі пачаліся баі і колькі вайскоўцаў загінула.

Амерыканскі чыноўнік, якога цытуе NYT, заявіў, што загінула «значная» колькасць паўночнакарэйскіх салдат.

Інфармацыю аб першых сутычках украінскіх войск з паўночнакарэйскімі вайскоўцамі пацвердзіў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў. У інтэрв'ю паўднёвакарэйскай тэлекампаніі KBS, ён сказаў, што адбылося «невялікае» сутыкненне, але адмовіўся паведаміць падрабязнасці пра час і месца сутычкі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваёй вячэрняй прамове ў аўторак заявіў, што «першыя баі з паўночнакарэйскімі салдатамі адкрываюць новую старонку нестабільнасці ў свеце». Пры гэтым ён не стаў раскрываць падрабязнасці.

У канцы кастрычніка міністр абароны ЗША Лойд Осцін заявіў, што ў Расіі знаходзяцца 10 тысяч вайскоўцаў з Паўночнай Карэі, у тым ліку 8000 у Курскай вобласці, дзе ў жніўні гэтага года пачалася наступ Украіны. У панядзелак паведамлялася, што, паводле звестак украінскай ваеннай выведкі (ГУР), у Курскай вобласці ўжо 11 тысяч паўночнакарэйцаў.

ПР/юл