Беларуская Служба

Ноччу расіяне правялі паветраныя атакі на некалькі гарадоў Украіны

08.11.2024 08:18
Ёсць параненыя мірныя жыхары і разбурэнні.
    .
Харкаў зноў пацярпеў ад расіян.Фота: t.me/synegubov

На Харкаў упалі кіраваныя авіябомбы, па Адэсе запусцілі беспілотнікі «Шахед». Таксама вырасла колькасць загінуўшых у выніку ўчорашняга ракетнага ўдару ў Запарожжы.

Для атакі на Харкаў расіяне выкарыстоўвалі паўтонныя кіраваныя бомбы, якія трапілі ў два жылыя раёны. Прынамсі 25 чалавек параненыя. Улады гэтага другога па велічыні ўкраінскага горада неаднаразова паказвалі, што расіяне адмыслова атакуюць жылыя кварталы ўначы, бо менавіта тады там найбольш мірных жыхароў.

Адзін загінулы і 9 параненых чалавек - такі вынік начнога налёту беспілотных лятальных апаратаў далёкага дзеяння тыпу "Шахед" на Адэсу. Расійскія беспілотнікі пашкодзілі жылыя дамы і гістарычны будынак адной са школ. У сваю чаргу, гарадскія ўлады Запарожжа паведамілі, што ўзрасла колькасць ахвяр учорашняй атакі на горад. Ад расійскіх ракет там загінулі 8 чалавек, у тым ліку аднагадовае дзіця. 42 мірныя жыхары былі параненыя.

IAR/нг

«NYT»: значная колькасць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў загінула ў першых баях з украінскімі сіламі

06.11.2024 12:00
Паводле звестак газеты, сутыкненні адбыліся ў Курскай вобласці Расіі, якая часткова акупаваная ўкраінскім войскам.

Пажары і разбурэнні ў пяці раёнах Кіева пасля ўдараў беспілотнікаў

07.11.2024 10:12
Авіяцыйны налёт на Кіеў доўжыўся больш за восем гадзін.