Апублікаваныя бюджэтныя дапушчэнні ахопліваюць 2025–2027 гады, прычым найбольшыя выдаткі ў раздзеле «Нацыянальная абарона» запланаваны на 2025 год, у наступныя гады яны будуць паступова зніжацца.
Агулам выдаткі на «ваенную спецаперацыю» — так Крэмль называе развязаную ім вайну ва Украіне — і фінансаванне іншых вайсковых службаў складаюць траціну выдаткаў дзяржаўнага бюджэту. Аднак гэтыя выдаткі не з'яўляюцца дзяржаўнымі і не падлягаюць грамадскаму кантролю.
Ухваліўшы бюджэт у такім выглядзе, расійскі ўрад прызнае, што выдаткі на вайну з'яўляюцца прыярытэтнымі, выдаткі на гэтыя мэты перавышаюць запланаваныя расходы на адукацыю, ахову здароўя і сацыяльную палітыку разам узятыя.
Расійскі ліберальны партал «Медуза» паведаміў, што выдаткі на абарону ў 2025 годзе складаюць прыкладна 13,5 трыльёнаў рублёў, або каля 125 мільярдаў долараў, што складае прыкладна 6,3 працэнта ВУП Расіі.
PAP/вх