Генеральны сакратар Альянсу запрасіў на канферэнцыю прэзідэнта Украіны і лідараў Польшчы, Францыі, Германіі, Італіі, Вялікабрытаніі і старшыняў Еўрапейскай Рады і Еўракамісіі. Тэма перамоваў — магчымае спыненне агню ва Украіне і адпраўка вайскоўцаў з еўрапейскіх краін для кантролю за выкананнем рэжыму спынення агню.
«Рашэнні адносна дзеянняў Польшчы будуць прымацца ў Варшаве і толькі ў Варшаве. «На дадзены момант мы не плануем такіх дзеянняў», — так казаў прэм’ер-міністр Дональд Туск пра ўдзел Польшчы ў магчымай вайсковай місіі ва Украіне некалькі дзён таму ў Варшаве пасля сустрэчы з прэзідэнтам Францыі.
Эмануэль Макрон таксама мае намер абмеркаваць гэтую тэму з еўрапейскімі лідарамі на саміце ЕС у чацвер у Бруселі.
ав