Прэзідэнт фонду «Дзякуй за свабоду» Адам Завадзкі (Adam Zawadzki) заявіў, што ўсё цяжэй атрымаць сродкі на дапамогу пацярпелым ад уварвання расійскіх войскаў.
«Гэтая дапамога змяншаецца і, здаецца, вымірае», — гаворыць валанцёр, але прызнае, што, напрыклад, па-ранейшаму паспяхова праводзяцца фінансавыя зборы, ахвяраванні аўтамабіляў ці іншая падтрымка для салдат на фронце.
Адам Завадзкі дадаў, што ва Украіне ўсё больш бачна стомленасць ад вайны, асабліва перад святамі.
«Людзі хочуць забыць пра вайну», — сказаў ён, звярнуўшы ўвагу на набліжэнне калядных святаў. Ён дадаў, што ўкраінскі народ хвалюецца, як геапалітычныя дзеянні паўплываюць на гэты канфлікт у наступным годзе. А таксама прызнаў, што некаторыя людзі расчараваныя палітычным класам ва Украіне і баяцца, што яны перададуць частку ўкраінскіх зямель расіянам.
Фундацыя «Дзякуй за Свабоду» ў чарговы раз звярнулася да жыхароў Жытоміра, дзе дагэтуль жывуць нашчадкі польскіх асаднікаў. У дзіцячы садок, дзе выхоўваюцца дзеці ўкраінскіх вайскоўцаў, прывезлі цацкі. Таксама ва Украіну прыбыла чарговая партыя аптэчак для тых, хто ваюе на перадавой.
Раней ва Украіну фундацыя адпраўляла дапамогу ў выглядзе зімовай вопраткі для мірнага насельніцтва, корма для кінутых падчас вайны катоў і сабак.
Падтрымка арганізавана на сайце www.ApteczkadlaUkrainy.org або можна звярнуцца пісьмова на fundacja.dziekujemyzawolnosc@gmail.com.
IAR/вх