Беларуская Служба

У Расіі згарэў склад з запчасткамі да «Шахедаў» на мільёны долараў

23.12.2024 10:23
Пажар узнік на складзе на тэрыторыі эканамічнай зоны «Алабугa».
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

У Расіі згарэў склад з дэталямі да беспілотнікаў «Шахед», якія агрэсар выкарыстоўвае для нападаў на Украіну, паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны.

Як адзначаецца ў паведамленні, «загадкавы разбуральны пажар» узнік на складзе на тэрыторыі эканамічнай зоны «Алабугa», дзе захоўваліся запчасткі да БПЛА тыпу «Shahed-136», і стаў чарговым ударам па ваенна-прамысловым комплексе РФ.

«У памяшканні знаходзіліся 65 фюзеляжаў ударных дронаў, а таксама рухавікі, навігацыйныя сістэмы, цеплавізійныя відэакамеры для вырабу 400 адзінак „Shahed-136“ — усё згарэла»,  — паведамляе ГУР.

Адзначаецца, што страты агрэсара ў выніку знішчэння расійскага склада ацэньваюцца ў 16 мільёнаў долараў. Раней у ГУР паведамлялі, што ў Расіі ў выніку пажараў знішчаны знішчальнік Су-30 і тры лакаматывы.

Паведамляецца, што 14 снежня ў горадзе Крымск Краснадарскага краю Расіі проста на аэрадроме згарэў варожы Су-30. А днём раней, 13 снежня, разбуральны пажар у горадзе Краснадар вывёў з ладу тры расійскія чыгуначныя лакаматывы.

Таксама ў ноч на 14 снежня Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па адным з найбуйнейшых тэрміналаў нафтапрадуктаў у прыгарадзе Арла ў Расіі.

Крыніца: УНІАН/ГУР

нг