Беларуская Служба

На сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі Кіеў прадставіць сваю прапанову частковага спынення агню

10.03.2025 10:03
У Саудаўскай Аравіі сёння пачынаюцца перамовы паміж прадстаўнікамі ЗША і Украіны аб спыненні вайны паміж Украінай і Расіяй.
На сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі Кіеў прадставіць сваю прапанову частковага спынення агнюPAP/EPA/MARIA SENOVILLA

Кіеў падрыхтаваў прапанову частковага спынення агню, паведамляюць незалежныя сайты. Папярэдні план украінская дэлегацыя прадставіць на перамовах з прадстаўнікамі ЗША, якія пройдуць 11 сакавіка ў Саудаўскай Аравіі. Тэму працягвае Мацей Ястшэмбскі:



- Штодзёнка Financial Times паведаміла, што ўкраінская прапанова тычыцца адмовы ад удараў з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет далёкага радыусу дзеяння. Абодва бакі таксама павінны спыніць ваенныя дзеянні ў басейне Чорнага мора. Па дадзеных крыніц, на якія спасылаецца газета, Кіеў звязвае прагрэс у перамовах аб спыненні агню з аднаўленнем амерыканскай разведвальнай і ваеннай дапамогі. Тым часам агенцтва Reuters паведаміла, што падчас перамоваў у Саудаўскай Аравіі амерыканскі бок плануе вызначыць гатоўнасці Украіны пайсці на тэрытарыяльныя саступкі Расіі. Паводле незалежнага сайта Meduza, Дональд Трамп разлічвае, што перамовы наблізяць мірнае вырашэнне расійска-ўкраінскага канфлікту, а Уладзімір Зяленскі разлічвае на поспех перамоваў.

На перамовах аб спыненні вайны паміж Украінай і Расіяй у Саудаўскай Аравіі амерыканскі бок прадстаўляюць кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Марка Рубіа і дарадца прэзідэнта Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Майк Вальц. Пакуль амерыканскі бок абмяркоўваў спыненне вайны толькі з Крамлём.

IAR/аз

Вайсковы медык, які добра ведае ўкраінскі фронт, назваў важнейшыя напрамкі развіцця польскай арміі

09.03.2025 11:11
Важнай праблемай з’яўляюцца БПЛА, якія на вачах змяняюць выгляд фронту. 

Адсоткі ад замарожаных расійскіх актываў могуць прызначыць на набыццё дапамогі для Украіны

09.03.2025 13:10
Аб гэтым паведаміў кіраўнік Мінабароны Францыі.