Беларуская Служба

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў Саудаўскай Аравіі: Мы хочам гарантый бяспекі

11.03.2025 13:41
У Саудаўскай Аравіі ідуць украінска-амерыканскія перамовы аб спыненні вайны ва ўсходняга суседа. 
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з наследным прынцам Саўдаўскай Аравіі падчас іх сустрэчы ў ДжыдзеPAP/EPA/UKRAINE PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

- Мы хочам міру і хочам гарантый бяспекі, - заявіў перад пачаткам перамоваў у Джыдзе кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. У Саудаўскай Аравіі ідуць украінска-амерыканскія перамовы аб спыненні вайны ва ўсходняга суседа. Гэта першая ўкраінска-амерыканская размова пасля таго, як прэзідэнты абедзвюх краін паспрачаліся ў Авальнай залі 28 лютага.

Перад выхадам на сустрэчу Андрэй Ярмак заявіў, што ўлады ў Кіеве хочуць зрабіць усё магчымае, каб усталяваць трывалы мір у яго краіне:

- Пасля больш чым трох гадоў поўнамаштабнага ўварвання Расіі і, на жаль, каля адзінаццаці гадоў з пачатку агрэсіі супраць нашай краіны, мы жадаем і гатовы зрабіць усё для дасягнення міру. Так, вядома, гарантыі бяспекі вельмі важныя, таму што мы не хочам, каб гэтая агрэсія калі-небудзь паўтарылася. Самае галоўнае - абмеркаваць, як пачаць гэты працэс. Мы вельмі адкрытыя. Мы хочам вельмі канструктыўных, глыбокіх, сяброўскіх перамоваў з нашымі амерыканскімі партнёрамі.

Акрамя кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака, з Кіева ў Джыду таксама прыбылі міністры абароны і дыпламатыі. Злучаныя Штаты прадстаўляюць дзяржсакратар Марка Рубіё, дарадца Белага дома па нацыянальнай бяспецы Майк Вальц і спецыяльны пасланнік прэзідэнта па Блізкім Усходзе Стыў Віткаф. Пасля перамоваў у Джыдзе Стыў Віткаф адправіцца ў Маскву на перамовы з Уладзімірам Пуціным.

ав