Размова паміж амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам і расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным чакаецца на наступным тыдні. Пра гэта заявіў спецпасланец прэзідэнта ЗША Стыў Віткаў у інтэрв'ю CNN у нядзелю, 16 сакавіка.
На пытанне журналіста аб тэрмінах заключэння пагаднення па перамір'і ва Украіне, у прыватнасці, ці ідзе размова аб тыднях ці, магчыма, месяцах, Віткаў адказаў, што Трамп выкарыстоўвае тэрмін «тыдні».
Спецпасланец прэзідэнта ЗША таксама выказаў надзею, што найбліжэйшым часам будзе дасягнуты рэальны прагрэс у гэтым пытанні.
Віткаў дадаў, што сітуацыя з вайной ва Украіне з'яўляецца надзвычай складанай, але, паводле яго слоў, ЗША ўсё ж скарачаюць разрыў паміж двума бакамі.
Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША распавёў, што ён правёў чатырохгадзінную сустрэчу з Пуціным, і гэтая размова «была пазітыўнай». На пытанне аб тым, ці ёсць патрабаванне ад Расіі да Украіны адносна адмовы ад часова акупаваных тэрыторый, Віткаў адказаў, што «дыскусіі працягваюцца».
13 сакавіка Стыў Віткаў наведаў Маскву. Ён правёў прамыя перамовы з Пуціным адносна часовага перамір'я з Украінай. Па выніках гэтай сустрэчы Трамп паведаміў аб пазітыўных навінах адносна спынення агню ва Украіне.
вс