Асабліва электрастанцыяй у Запарожжы, якая з'яўляецца самай вялікай у Еўропе, але знаходзіцца пад расійскай акупацыяй. Многае сведчыць пра тое, што амерыканцы яшчэ мацней хочуць зайсці на ўкраінскі рынак і выціснуць «Расатам», піша эканамічны партал money.pl.
Прэзідэнт Дональд Трамп у нядаўняй размове з прэзідэнтам Украіны намякнуў, што Злучаныя Штаты могуць пераняць украінскія АЭС для іх бяспекі.
Ва Украіне працуюць чатыры АЭС з 15 рэактарамі агульнай магутнасцю больш за 13,8 ГВт. Найбольшы патэнцыял мае электрастанцыя ў Запарожжы, якая з сакавіка 2022 года акупаваная расіянамі.
У чацвер Уладзімір Зяленскі рашуча адхіліў прапанову аб пераходзе Запарожскай АЭС да амерыканцаў.
The New York Times нагадвае, што Запарожская электрастанцыя выкарыстоўвае паліва і тэхналогіі амерыканскай Westinghouse.
Былы сакратар украінскай камісіі па паліўнай энергетыцы, ядзернай палітыцы і бяспецы Вікторыя Вайціцка заявіла NYT, што пастаўкі ад Westinghouse былі вялікім кантрактам для кампаніі. «За апошнія тры гады вайны амерыканская кампанія пашырыла сваю прысутнасць ва Украіне, паступова замяняючы тэхналогіі расійскага ядзернага гіганта «Расатама», якія выкарыстоўваюцца на ўкраінскіх электрастанцыях», — піша штодзённік.
Многа сведчыць пра тое, што амерыканцы яшчэ мацней хочуць зайсці на ўкраінскі рынак і выціснуць «Расатам». З пункту гледжання Трампа, украінскі ядзерны рынак можа стаць каштоўнай магчымасцю для бізнесу. Украінцы плануюць пабудаваць 5 і 6 блокі Хмяльніцкай АЭС па тэхналогіі AP1000 кампаніі Westinghouse.
NYT дадае, што атрыманая ў Запарожжы энергія будзе ісці на перапрацоўку здабытых карысных выкапняў, што з'яўляецца энергаёмістым працэсам.
money.pl/ав