У выніку атакі тры чалавекі загінулі, 13 атрымалі раненні, паведамляе тэлеграм-канал кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Івана Фёдарава.
Ад абстрэлу загінула сям'я — 14-гадовая дзяўчынка і яе бацькі загінулі пад заваламі, маці спрабавалі выратаваць у бальніцы, але яна таксама памерла.
Паводле інфармацыі ад службы ратаўнікоў, параненыя маюць розныя траўмы — апёкі, выбухныя траўмы, шасцёра знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці.